Ніва № 47 (3576), 24 лістапада 2024 г.
Нашы смакі(рмац) 29 кастрычніка пераможцы агульнапольскага конкурсу «Наша кулінарная спадчына — смакі рэгіёнаў» атрымалі спецыяльныя падзякі і прызы ад ваяводскіх улад. Сярод вылучаных — унікальныя далікатэсы. Агульнапольскі конкурс «Наша кулінарная спадчына — смакі рэгіёнаў» на лепшы рэгіянальны і традыцыйны прадукт харчавання і на лепшую рэгіянальную і традыцыйную страву праводзіцца з 2000 года. Фінал сёлетняга конкурсу прайшоў 28 верасня ў Познані. Падляшскае ваяводства дасягнула там рэкорднага выніку, выйграўшы аж восем кулінарных «Перлаў». Пераможцамі сталі прадпрымальнікі, сельскія суполкі і індывідуальныя стваральнікі традыцыйных падляшскіх прысмакаў. — Падляшскае ваяводства ўнікальнае не толькі сваім смакам, але і сваёй адкрытасцю. Прадукцыя, якая атрымала ўзнагароды, прадстаўляе розныя куткі нашага ваяводства — ад Мельніка, праз Бельск, да Аўгустоўшчыны і Сейненшчыны. Дзякуем вам за вашу працу, якая робіць нашу кухню амбасадарам гасціннасці і смаку Падляшша, — падкрэсліў член ваяводскага праўлення Багдан Дыюк. — Смакі Падляшша непаўторныя, і таму я веру, што яны прывабяць не толькі жыхароў Польшчы, але і гасцей з за мяжы, якія захочуць пакаштаваць гэтыя непаўторныя стравы, — сказаў старшыня сейміка Цэзары Цеслюкоўскі, які павіншаваў узнагароджаных вытворцаў. Узнагароды ўручалі маршалак Лукаш Пракорым, член управы Багдан Дыюк і старшыня сейміка Цэзары Цеслюкоўскі. Пераможцы ганарацца ўзнагародай і падкрэсліваюць, што іх праца (...) |