Ніва № 47 (3576), 24 лістапада 2024 г.

Выстава жывапісу і графікі Радаслава Маціевіча

Міхал ІВАНЮК

У пятніцу ўвечары гайнаўскія аматары жывапісу мелі магчымасць пазнаёміцца з творчасцю маладога мастака, які хоць і нарадзіўся ў Беластоку, але паходзіць з гэтай старонкі, дзякуючы сваім караням у Гайнаўскім павеце і Нараўчанскай гміне. І гэта быў вельмі асаблівы дзень для маладога артыста. 15 лістапада роўна ў момант адкрыцця выставы Радаслаў Маціевіч адзначыў сваё трыццацігоддзе і з гэтай нагоды змог прэзентаваць збор сваіх твораў у рамках «Беларускага алфавіту мастацтва» ў Беларускім музеі і асяродку культуры ў Гайнаўцы. Падчас адкрыцця можна было азнаёміцца з шырокай калекцыяй работ маладога мастака, пачынаючы з алейнага жывапісу, графікі ў тэхніках манатыпіі, афорта і акватынты, а таксама малюнкі, створаныя ў розныя перыяды яго жыцця — і ў час вучобы ў мастацкім ліцэі імя Артура Гротгера ў Супраслі, дзе атрымаў спецыяльнасць графіка, і ў час навукі і абароны дыплома ва ўніверсітэце імя Мікалая Каперніка ў Торуні на факультэце прыгожых мастацтваў.

Вось як Радаслаў расказаў пра сваю першую персанальную выставу і пра тое, калі пачалася творчая дзейнасць.

— Безумоўна, я ўваходжу ў пэўны наступны этап з такім моцным ударам — з першай і большай персанальнай выставай. Я спадзяюся, што гэта добры прагноз на будучыню. Самая старая праца — з 2012 года, з ліцэя, калі я б не сказаў, што гэта быў ужо перыяд маёй мастацкай дзейнасці. Быў ім 2014 год і першы пленэр у Нараўцы, калі я (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF