Ніва № 47 (3576), 24 лістапада 2024 г.

Атакі і АTACMS

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

«Краіна крывавых дажджоў збірае свой ураджай». Расея працягвае штодзень абстрэльваць украінскія гарады, ракеты і дроны ў выніку гэтых жорсткіх атак трапляюць у жылыя дамы, гінуць мірныя людзі. Ад некалькіх чалавек да дзясяткаў кожны дзень. Масква ад пачатку паслядоўная ў сваіх злачынных дзеяннях. Напэўна ёсць розніца забіць аднаго ці дзесяць чалавек. Але серыйнаму маньяку-забойцу хіба няма розніцы — забіць сто ці пяцьсот чалавек, сто тысяч альбо мільён. Менавіта такі маньяк стаіць на чале Расеі. Але бяда, праблема Расеі і свету не ў тым, што на чале Крамля такі крывавы маньяк як Пуцін. Праблема ў тым, што ён адпавядае бальшыні насельніцтва, якое ніяк цягам стагоддзяў не можа стаміцца «от великих побед» і, атручанае шавіністычным чадам, надалей прагне знішчэння суседніх народаў і заваёвы новых зямель. Тое, што на гэтыя землі далей прыходзіць толькі злачыннасць, суцэльнае разбурэнне і занядбанне — пераканалася ўжо і значная частка таго рускамоўнага насельніцтва Украіны, якое ў той ці іншай ступені хацела збліжэння з «великой» Расеяй. Ініцыятыва ў ваенных дзеяннях на фронце зараз відавочна на баку Масквы, якая не лічыць і не шкадуе свайго чалавечага рэсурсу. Паводле гэтай традыцыйнай расейскай дактрыны «бабы нарожают новых солдат». Тым больш, што Пуціну дзеля стабільнасці ўлады выгодна знішчэнне і сваіх баяздольных мужчын, каб якога «бессмысленного и беспощадного» бунту не здарылася.

Многія аналітыкі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF