Ніва № 47 (3576), 24 лістапада 2024 г.
30 з «Зоркай», 36 СустрэчыМіра ЛУКШАГанна Кандрацюк-Свярубская — рэдактар «Зоркі», дадатку для дзяцей і моладзі ў штотыднёвіку «Ніва» (некаторыя мяркуюць, што «Ніва» гэта дадатак да «Зоркі» ;-)) дакладна ад 1994 года. Першыя майстар-класы для таленавітых і найбольш актыўных чытачоў, вучняў беларускай мовы школ Падляшша адбыліся ў 1995 годзе. Бывала, што тыднёвыя варштаты, мастацка-жуналісцкія, праводзіліся некалькі раз у год, у розных месцах на Падляшшы — былі ў Нарве, Бандарах, Старыне, Бельску-Падляшскім, але і ў Гданьску, на Кашубах, а ў апошнія гады штаб-кватэрай Сустрэч з’яўляецца Нараўчаншчына і аграгаспадарка «Бора-Здруй» на хутары Лазовае Новага Ляўкова. Туды на тыдзень на плённую працу прыязджае 20 маладых журналістаў з некалькімі настаўніцамі беларускай мовы і вядома, «зоркай» Ганнай Кандрацюк, дасведчанай журналісткай і пісьменніцай, і вучацца па-беларуску рыхтаваць нумары сваіх газет. Старэйшыя сустрачане, сярод якіх ужо вядомыя не толькі ў Польшчы журналісты, пісьменнікі, філолагі і мастакі, дапамагаюць у майстар класах, і гэта з імі маладзенькія аўтары праводзяць інтэрв’ю і востраць сваё пяро ці аловак. Сустрэчы маюць вельмі насычаную праграму, а дзеці працуюць натхнёна, шчыра і аддана, а пасля застаюцца новыя знаёмствы і памяць пра, як кажуць, самыя цікавыя і крутыя дні дзяцінства... А ў апошнія гады Нараўчаншчына з яе здабыткамі ды яе таленавітыя і цікавыя людзі — найбольш разведаныя дапытлівымі і мудрымі сустрачанамі і (...) |