Ніва № 46 (3575), 17 лістапада 2024 г.
Юбілейныя «Пявучыя сем’і»Міра ЛУКША«Пявучыя сем’і» — адна з навейшых ініцыятыў Беларускага грамадска-культурнага таварыства, задуманая яшчэ сакратаром БГКТ Валянцінай Ласкевіч. У сядзібу Галоўнага праўлення па вуліцы Варшаўскай 11 у Беластоку яшчэ заранёў пачалі збірацца аматары беларускай песні — слухачы і выканаўцы, якіх не зможа асенняя аўра, для якіх гэта яшчэ адна сустрэча з роднай песняй. Першапачаткова мерапрыемства праводзілася ў форме конкурсу, а пасля стала аглядам. Шосты агляд «Пявучыя сем’і» адбыўся 27 кастрычніка 2024 года ў сядзібе БГКТ. Менавіта агляд прыцягвае больш удзельнікаў, якія проста на сцэне хочуць спяваць, а не спаборнічаць. — Вельмі прыемна, што наша зала так шчыльна запоўнена, — прывітаў грамаду старшыня БГКТ Васіль Сегень (некаторыя спадзяваліся, што і ён заспявае). — «Пявучыя сем’і» сёння ўжо дзясяты раз. Першыя чатыры гады мерапрыемства праходзіла як конкурс, была камісія, ацэньвала выступленні. Потым формула памянялася на агляд, каб не ацэньваць тых, хто спявае, а проста слухаць, дацэньваць, што яны набраліся адвагі, далі заяўкі, каб як сем’і выступіць перад намі, каб парадаваць публіку. І сабе таксама на радасць выступіць на сцэне. Сярод выканаўцаў ёсць таксама такія, што ад самага пачатку прымаць удзел у мерапрыемстве. Сёлета да нашага дабрадзея — Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі нашай краіны далучылася таксама Маршалкоўская ўправа Падляшскага ваяводства, каб дапамагчы пры арганізацыі фэсту. (...) |