Ніва № 46 (3575), 17 лістапада 2024 г.
ДВА КАНЦЫ «ЛЯСКІ»Антон ДАБРЭВІЧЯ — беларус з Беластоцкага краю; натуральна, што жыву ў Польшчы. Ёсць маленькія беларускія астраўкі, дзе бурліць жывая беларуская мова, напрыклад, у нашай каханай рэдакцыі «Нівы». Там з’яўляюся, каб пагутарыць на беларускай мове з паняй Галінкай, вельмі ветлівай жанчынай. Аднак у самой сталіцы Падляшша, менавіта ў Беластоку, штодзень ахінае мяне польская мова. Наймаю сабе маленькую кватэру, у якой я жыву адзін, але мяне цягне да людзей. Таму штодзень ветліва вітаюся з суседзямі, якіх вельмі паважаю. Яны, вядома, палякі, дык я да іх звяртаюся на польскай мове. Менавіта на польскай мове слова «laska» мае два значэнні: непасрэднае — палка для інвалідаў або старажылаў, і пераноснае — маладая, вельмі прыгожая дзяўчына, якая «мае тут, тут і тут» як гаворыць адзін з герояў парадакументальнай перадачы «Chłopaki do wzięcia». У гэтым сатырычным фельетоне пагутарым пра два бакі «laski». Часам у маёй маленькай кватэры дружна збяруцца сябры і кожны пачынае расказваць сваю маленькую гісторыю. Час ад часу сустракаю самую пажылую жанчыну у нашым блёку — пані Тэрэсу. Гутарым на розныя тэмы... — My tu gadu-gadu, a ja laski zapomniałam! — тут пані Тэрэса мае на думцы сваю палку, з якой не расстаецца. — Dla mnie też przydałaby się jakaś laska, — смяюся я, маючы на думцы маладую жанчыну — Pan to na pewno już znalazł, — упэўнена кажа пані Ірэна — No co pani, u mnie nic i zero. — To życzę (...) |