Ніва № 46 (3575), 17 лістапада 2024 г.

Сёмы дзень.Тутэйшая, падляшская балада. Сваім бацькам — Марыі і Яну прысвячаю

Андрэй СЦЕПАНЮК

Сядзела Маці пазіраўшы ў акно.

Вецер зацята завіваў у шыбы.

Вядомым усё было ўжо даўно,

Ніхто не прыйдзе, тут не будзе хібаў.

Маўчала ноч, а дзень губляў святло,

Гук тэлевізара быў толькі той падзеяй,

Якая гаварыла, што ёсць яшчэ жыццё,

Але, пакінутае яно даўняй надзеяй.

Пах успамінаў нёсся з за акна,

На плечы падалі чарговыя хвіліны,

Калі і сэнс тут быў, і вера тут была,

Калі цяжарам быў лёс сваёй краіны.

Якой краіны? Ад дзвярэй, акон,

Ніхто не бачыў тут жывога цела.

А нават, калі бачыў хто, то ведаў ён,

Што тое цела моцна набалела.

Ад працы рук, ад поту ў вачах,

Ад таго страху, што залёг у душы.

Той страх, што спаць не даваў па начах

І не было і дзе, і як ад яго ўцячы.

Але, страх той, ён вёў яшчэ далей.

Да месца ў якім не быў ніхто,

Хаця быць мог, і як пушчанскі звер,

Там збудаваць сваё дастатняе жытло.

Ніхто не меў ахвоты там пайсці,

Пастукаць ў дзверы, што шумелі дубам.

Кожны дык ведаў, што з за тых дзвярэй

Выскачыць гаспадыня з матам грубым.

Як ведаў кожны? Дык ніхто

Не вырашыў пайсці тудою.

Кожны хаваўся ў свае дупло

І вымаўляўся сам перад сабою.

А Маці, так сядзела (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF