Ніва № 46 (3575), 17 лістапада 2024 г.
Вучоба — Сонца свабоды нашага СакоўскагаУршуля ШУБЗДАБазылі, бо так пішацца ў пашпарце, Сакоўскі — гэта шматгадовы настаўнік Гайнаўскага ліцэя. Вучыў там беларускай і рускай мовам і выхаваў сотні маладых людзей. Не гаворыць пра іх дрэнна. Ніколі. Сакоўскі выдатна разумее ўплыў гісторыі, абставін, людскіх характараў, якія часам перапоўненыя зайздрасцю і неабгрунтаваным пачуццём крыўды. У час сустрэчы, якая прайшла ў Цэнтры прамоцыі рэгіёна Чарлёнка, слухалася яго расказаў, як аповесці аднагодка, а можа нават і яшчэ лягчэй, бо Васіль Сакоўскі сваімі расказамі не стамляе, не прытрымлівае на дрэнных эмоцыях, паказвае светлае. Магчыма, нават часам крыху падфарбуе некаторыя расповеды, каб яшчэ мацней прыцягнуць увагу слухача. І тое працуе! Спадар Сакоўскі напэўна вылучаецца з ліку сваіх аднагодкаў, але, несумненна, таксама сваіх вучняў ці новых слухачоў, якіх з лёгкасцю горне да сябе. Было кепска, але чаму? Часы былі цяжкія. Найгорш тут, у нашых вёсках. Мы з іх выходзілі, а пачаткі таго жыцця, навукі былі складанымі. Вёскі былі ўбогія, адсталыя, перанаселеныя, а выйсці не было куды. Не было як дарабіць нават. І так жылі цэлымі сем’ямі на гэтых сваіх бедных участках, і так з году ў год. Хто ў тым вінаваты, што нашы вёскі былі такія бедныя? Па-першае, Расія сваім бежанствам, а гэта адкінула нас далёка назад. Па-другое, нам не было найлепш і ў санацыйнай Польшчы, нам, Польшчы «Б». Страшныя войны на нашых землях таксама пацягнулі нас (...) |