Ніва № 46 (3575), 17 лістапада 2024 г.
Канцэрт «Вольнага хору» ў «Ноч расстраляных паэтаў»Міхал ІВАНЮКНоч з 29 па 30 кастрычніка 1937 года ўвайшла ў гісторыю беларускага народа як «Чорная ноч», і памяць аб расстраляных тады людзях павінна была незваротна загінуць разам з імі. Але гэтага не адбылося. Памяць пра іх яшчэ жывая ў беларускім грамадстве, пра што сведчыць сёлетняе ўшанаванне трагічнай падзеі ў розных кутках Еўропы і свету. І наступныя пакаленні беларусаў могуць чэрпаць натхненне ў іх несмяротных творах. Бо хаця ад «Ночы расстраляных паэтаў» мінула восемдзесят сем гадоў, насамрэч сітуацыя, якую сёння перажывае беларускае грамадства, вельмі падобная ці нават аналагічная той, што была. — Таксама чакаю сёння ў музеі выступленне «Вольнага хору». Я яшчэ не мела магчымасці пабачыць іх ужывую, але бачыла фрагменты іх выступаў у інтэрнэце і гэта зрабіла на мяне станоўчае ўражанне, таму я з задавальненнем паслухаю сённяшні канцэрт, — сказала касірка аб аўторкавым (29 кастрычніка) канцэрце «Вольнага хору» ў Музеі памяці Сібіры ў Беластоку адразу пасля таго, як прадала мне білет на выставу за дзве гадзіны да выступу хору. У гэты час хор праходзіў генеральную рэпетыцыю яшчэ без мер бяспекі — у форме масак, капюшонаў і ўніформы, якія не дазваляюць пазнаць аўдыторыі, а таксама рэжымным уладам людзей, якія стаяць за гэтай вакальнай групай. Бяспека для іх і іх блізкіх — гэта прыярытэт, бо рэжым, паводле старой савецкай улады, гатовы знайсці для кожнага праславуты параграф. Але (...) |