Ніва № 46 (3575), 17 лістапада 2024 г.
Юрась Гумянюк — беластоцкі гарадзенец (12)Ганна КАНДРАЦЮКРаніцай, у дзень трагічнай гібелі паэта, Ян Роман размаўляў з ім па тэлефоне. — Юра быў вельмі ўзбуджаны, баяўся, што забяруць яму хату, што застанецца без нічога, голы і босы. Сітуацыя з хатай не выглядала так страшна, як ён прадстаўляў, — кажа гарадзенскі журналіст. Дзед паэта Язэп Раманавіч Гумянюк (1894-1985), чалавек многіх талентаў і вялікай працавітасці, нажыў прыстойны маёнтак. Пасля вайны маёнтак быў нацыяналізаваны, дзед аднак здолеў набыць у Гародні пляц і перавезці туды хату. А паколькі пляц складаўся з двух участкаў, у святле тадышніх законаў патрабавалася двух гаспадароў. Дзеля юрыдычных фармальнасцей дзед «падзяліўся» сваімі ўчасткамі і паловай хаты з родным братам. Гэта была свайго роду ганаровая дамова, дом і пляц рэальна належалі сям’і Язэпа Раманавіча. У пачатку нулявых па правы на маёмасць выступіла ўнучка таго дзеда, які быў уласнікам толькі на паперы. Пасля брутальных разборак і судоў, ёй удалося адсудзіць палову маёмасці. — Там быў яшчэ такі запіс, што пакуль жыве маці, ніхто не мае права пасяліцца ў другой, нават той адсуджанай, палавіне хаты, — дадае Ян. — Я супакойваў яго, гаварыў што і пасля смерці маці яму ніхто не забярэ яго хаты. Калі тая жанчына захоча жыць пад адным дахам, ён заб’е дзверы і будзе як пан жыў у сваіх пакоях. У крайнім выпадку ён можа прадаць сваю частку дома і за тыя грошы яшчэ здолее збудаваць палац на сваім (...) |