Ніва № 46 (3575), 17 лістапада 2024 г.

Прамень надзеі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Вынікі прэзідэнцкіх выбараў у ЗША пасаромілі фактычна ўсіх прагназістаў і зламалі чарговыя палітычныя стэрэатыпы. Перамога Дональда Трампа стала настолькі пераканаўчай, што ўсе палітолагі і аналітыкі, мы, публіцысты, павінны пасыпаць галаву попелам і прызнавацца ў сваёй ілюзорнасці і наіўнасці, бо бальшыня меркавала, што прэтэндэнты на самую высокую пасаду самай магутнай дзяржавы ў свеце ідуць у гэтай гонцы, як часта кажуць, ноздры ў ноздры, і пераможцу вызначыць толькі «фотафініш» з доўгімі «разборкамі». Такому стэрэатыпнаму ўяўленню моцна паспрыялі разнастайныя сацыялагічныя апытанні і шматлікія медыя.

У выніку ж дэмакраты на чале з фармальнай фігурай Камалай Харыс перажылі жорсткае фіяска. Дэмакраты прайгралі, але ўласна дэмакратыя выйграла, таму што на шчасце змяняльнасць улады ў ЗША захоўваецца. А зараз амаль паўнату ўладных паўнамоцтваў здабывае менавіта рэспубліканская партыя. І ў яе на чале з Трампам ёсць унікальная магчымасць правесці патрэбныя рэформы, зноў пусціць ЗША на рэйкі развіцця і прытым істотна паўплываць на працэсы і падзеі ва ўсім свеце.

Выбарчая гонка і яе вынікі сталіся ў многім выключнымі. Сам перадвыбарчы працэс спарадзіў нямала мемаў і нават анекдотаў, як пра Байдэна і яго паплечніцу Харыс, так і пра Трампа і ўсю дзяржаву. Прыкладам, такі: «ЗША — гэта эталон дэмакратычнай краіны. Свабодна страляць у прэзідэнта мае права кожны выбаршчык». Дональд Трамп здолеў выкарыстаць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF