Ніва № 46 (3575), 17 лістапада 2024 г.
Натуральныя працэсы і мыРадаслаў МАЦІЕВІЧНатуральныя працэсы тут адбываюцца 11 тысяч гадоў! — кажуць пра пушчу. Больш за восемдзясят няўрадавых арганізацый звяртаюцца да прэм’ер-міністра Дональда Туска з просьбай ліквідаваць зону 4 у Белавежскай пушчы, дзе дазволена вядзенне лясной гаспадаркі. Гэта звязана з абавязацельствам прыняць да канца года План комплекснага кіравання аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, які ўстановіць стандарты аховы і даступнасці лесу на наступныя дваццаць гадоў. «Самы каштоўны лес Еўропы нарэшце патрабуе пастаяннай аховы без неабходнасці абмяжоўваць яго сацыяльныя функцыі. Тым больш што пагроза выключэння Пушчы са Спісу аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА цалкам рэальная», — каментуюць натуралісты. Белавежская пушча — найвялікшы скарб Польшчы. Унікальны ў маштабах не толькі кантынента, але і ўсёй планеты. Апошні натуральны лес у нізінах Еўропы, які захаваў бесперапыннае лясное покрыва з часоў апошняга зледзянення. Гэта таксама 11 тысяч гадоў прыродных працэсаў, месца найбольшай папуляцыі дзікіх зуброў. Аб першабытнасці лесу сведчыць наяўнасць такіх рэліктавых відаў, як беласпінны дзяцел, трохпальцы дзяцел, вераб’іны сычык, махнаногі сыч, сапраксільныя жукі. Што такое занаванне? Нягледзячы на масавую высечку ў 2017 годзе, там яшчэ шмат помнікавых дрэў. А дзякуючы судовай абароне ў грамадзянскай справе Таварыства «Pracownia na rzecz Wszystkich Istot» супраць Дзяржаўных лясоў з 2018 года ў Белавежскай пушчы не вялося (...) |