Ніва № 46 (3575), 17 лістапада 2024 г.
Ёсць дарадца па справах меншасцейМіхал ІВАНЮК29 кастрычніка ў сядзібе Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства адбылася прэс-канферэнцыя, арганізаваная маршалкам Лукашам Пракорымам, падчас якой наступіла вылучэнне і прадстаўленне новага дарадцы па справах нацыянальных і этнічных меншасцей Аляксандра Васылюка. У канферэнцыі таксама прынялі ўдзел дэпутат Сейма РП Кшыштаф Трускаляскі, віцэ-прэзідэнт горада Беластока Марк Масальскі і старшыня Форуму меншасцей Падляшша д р Яраслаў Вердоні, прадстаўнік меншасцей праф. Алег Латышонак, ваяводскі радны Ігар Лукашук, дырэктар Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку Анатоль Вап і намесніца старшыні камісіі па сацыяльных справах і сям’і Гарадской рады Беластока Анна Леановіч. Канферэнцыя пачалася з кароткай прамовы маршалка Пракорыма, у якой ён сказаў аб правамернасці прызначэння дарадцы і апісаў папярэднюю дзейнасць абранага кандыдата. — У нашым шматкультурным і шматканфэсійным ваяводстве павага да нацыянальных, этнічных і рэлігійных меншасцей з’яўляецца патрабаваннем дзеянняў публічных улад. Таму сёння мы прызначаем дарадцу па справах нацыянальных і этнічных меншасцей — чалавека, які сваім прафесіяналізмам і вопытам будзе падтрымліваць не толькі маршалка ваяводства, але і ваяводскую ўправу ведамі, ініцыятывамі і ідэямі, як ваяводскія ўлады могуць дапамагчы нацыянальным, этнічным і рэлігійныя меншасцям. Аляксандр Васылюк — чалавек, у якога дапамога іншым у крыві. Гэта чалавек, які ў мінулым (...) |