Ніва № 45 (3574), 10 лістапада 2024 г.
У Беластоку прайшлі прэзентацыі кнігі Анны Радзюкевіч «Слова ў няволі»Міра ЛУКШАУ беластоцкім Тэатры лялек і ў Цэнтры праваслаўнай культуры адбыліся прэзентацыі кнігі Анны Радзюкевіч «Слова ў няволі». У ёй падляшская журналістка і даследчыца праваслаўнай царквы ў Польшчы разважае пра хрысціянскае слова, і не толькі сакральнае, ва ўмовах сучаснага свету. Анна Радзюкевіч — журналістка, па адукацыі польскі філолаг. Працавала ў штодзённіку «Gazeta Współczesna», а з 1989 г. у штомесячніку «Przegląd Prawosławny» на пасадзе намесніка галоўнага рэдактара. У 1995-2000 гадах вяла таксама, як галоўны рэдактар, журнал Сусветнай рады цэркваў «Samaritan», які выдаваўся па-англійску і па-руску, накіраваны да краін Еўропы. Напісала некалькі тысяч артыкулаў, змешчаных у прэсе і кніжных выданнях ды канферэнцыйных зборніках. З’яўляецца аўтаркай шэрагу кніжак: Prawosławie w Polsce (2000 i 2001), Light from the East (2005), Na Wschód od Zachodu (2008), Gródek nad Supraślą (2011), Parafia Hagia Sophia w Białymstoku (2014), Monaster w Supraślu (2014 i 2015), Święta Góra Grabarka (многа выданняў), Bliski mi Wschód (2017), Słowo w niewoli i inne szkice (2024). З’яўляецца сааўтаркай і рэдактаркай іншых кніг. На замову Міністэрства нацыянальнай адукацыі рэдагавала каля 20 падручнікаў па беларускай мове і культуры, а таксама гісторыі і геаграфіі Беларусі, адрасаваных вучням беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы. Арганізавала наступныя выставы: Prawosławie w (...) |