Ніва № 45 (3574), 10 лістапада 2024 г.

Вядуння, або дылемы пісьменніцы памежжа

Юры ДАРАШКЕВІЧ

Як апісваць Падляшша, лёсы тутэйшых людзей, адчараваць шаптух, а можа проста рэалізаваць фантазію пра гісторыю, якая спалучае ў сабе некалькі наратываў? «Вядуння» Міры Лукшы — гэта адначасова і спроба развеяць чары шаптух, і пісьменніцкая гульня з успрыманнем польска-беларускага памежжа.

Мастачка Любаміра Касцюк і Надзя Дуб, якая «ў вёсцы На Выраі даўно карыстаецца сучасным маршрутызатарам для бесправадной сувязі са светам і мае пастаянны доступ да Сусветнай бібліятэкі», — галоўныя гераіні гісторыі. Гісторыі пра што? Пра пакуты стварэння? Пра спробу разбурыць магію легенд шаптух? Пра пакуты пісьменніка, які хацеў бы стварыць ідэальны аповед пра падляшскае памежжа, але раз-пораз упадае ў інфантылізм, другасортную магію і тон штучнага інтэлекту інтэрнэт-энцыклапедыі.

У аповедзе Лукшы гэтая Любаміра хоча завалодаць спадчынай Надзі — шаптухі, замаўляльніцы хвароб, траўніцы і, хто ведае, а можа, дзякуючы аптычнаму валакну, чалавека, які эфектыўна рухаецца ў свеце псіхалогіі, а мова, на якой яна звяртаецца да Любаміры, здаецца дзеяннем кшталту «копі-пастуй» з сайтаў усялякіх інтэрнэт-псіхолагаў і шаманаў. Сама Любаміра, атрымаўшы досыць вялікую вядомасць за мяжой, вырашае вызваліцца ад таксічных адносін і зноў пабудаваць сваё шчасце пад пушчай каля польска-беларускай мяжы. Вядома, у драўлянай хаце з кафлянай печчу і пераборамі на канапах. І навучыцца, як замаўляць — працэдур, якімі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF