Ніва № 45 (3574), 10 лістапада 2024 г.
Кніга пра старавераўСевярын ПРАКАПЮКВельмі добра напісаная асабістая гісторыя пра канец пэўнага свету. Абапіраючыся на досвед уласнай сям’і, аўтарка распавядае пра лёс старавераў, якія жывуць у сённяшняй Польшчы. Катажына Роман-Раўская відавочна спяшаецца захаваць вобраз супольнасці, якая ўсё больш разбураецца. Што рэдка ў такіх выпадках, атрымалася вельмі добра. Славістка Польскай акадэміі навук Катажына Роман-Раўская, перакладчыца сучаснай паэзіі з рускай і беларускай моў (пераклала, між іншым, вершы Вальжыны Морт), вяртаецца на радзіму маці, каб стварыць рэпартаж пра польскіх старавераў. Галоўная гераіня, — вакол якой аўтарка будуе аповед, — яе бабуля Аніса, харызматычная жанчына, якая, як часта бывае ў патрыярхальных супольнасцях, гуртуе вакол сябе цэлую сям’ю. Яе зыход становіцца сімвалам канца пэўнага парадку і падштурхоўвае аўтарку да спробы захаваць у памяці знікаючы свет стараверства ў Польшчы. Роман-Раўская піша пра прычыны з’яўлення стараверства ў Рэчы Паспалітай. Апісвае гісторыю расколу пасля рэформаў Нікана. Паказвае значныя расколы ўнутры саміх старавераў. Але найбольш цікавым падаецца расповед пра звычайных людзей, гісторыя якіх, як заўсёды ў гэтай частцы Еўропы, суровая. Дзякуючы аўтарцы мы адкрываем для сябе свет невялікай, культурна адрознай групы, якая, перш за ўсё, хоча жыць мірна па-свойму. Без этнаграфічных кур’ёзаў і ўпрыгожанняў, якія звычайна дамінуюць у польскай літаратуры адносна стараверства, але і без (...) |