Ніва № 45 (3574), 10 лістапада 2024 г.

Дзядзенька Бернат. «Я лічу, што рукі ў мяне брудныя, але сумленне чыстае, хаця я сваімі рукамі зарабляю і нікому нічога не павінен».

Міхал ІВАНЮК

Вышэйпрыведзеныя словы пра жыццё ў музычнай пляцоўцы Беластока «Beer4You» сказаў 27 верасня 2024 года перад канцэртам у Беластоцкім музычным клубе Уладзіслаў Бернат — адзін з пастаянных рэзідэнтаў гэтай музычнай установы і ўжо некалькі гадоў адзін з вакалістаў гурта «Дзецюкі». І хаця 24 мая ён адзначыў свой трыццаць першы дзень нараджэння, яго жыццёвы вопыт ужо сапраўды багаты, уключна з эміграцыяй і спробамі знайсці сябе ў новай рэальнасці. Мы сустрэліся ў пятніцу днём, каб пагаварыць пра музыку, але і пра працу за стойкай бара або пра горад, дзе ён стаў жыць. І вось што сказаў адзін з вядучых панк-вакалістаў культавага беларускага гурта.

Адной з вядучых песень гурта «KurwaDziki» з’яўляецца песня «Беластоцкі аўтобус», у якой распавядаецца пра эміграцыю з Беларусі на Падляшша.

— Я думаў, куды з’ехаць, бо ведаў ужо, што трэба, бо рана ці позна ў дзверы пагрукаюць. Дык я думаў куды, мо ў Варшаву да хлопцаў з гурта. Але са мной звязаўся мой сябар і сказаў, што ў яго ў Беластоку ёсць праца, магу пажыць у яго некаторы час, дык я падумаў, чаму б не скарыстацца магчымасцю і не паехаць туды. І я ехаў аўтобусам не Мінск — Беласток, як у песні, а Гродна — Беласток.

Улад не толькі вядомы музыкант, але і зарабляе сваімі рукамі на беластоцкім МПО. Вясной гэтага года (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF