Ніва № 45 (3574), 10 лістапада 2024 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (87). Антыпесімізм

Андрэй СЦЕПАНЮК

Глядзеўшы на заўважальны адыход усяго, што звязанае з беларускасцю так у Польшчы, як і асабліва ў Беларусі, можна было б дайсці да вываду, што сваімі вачамі будзем наглядаць павольнае, але непазбежнае развітанне з чарговай нацыяй, якая застанецца толькі цікавосткай для навукоўцаў і праз дзясяткі ці сотні гадоў — адкрывальнікаў. Прычын такога стану шмат, і маюць яны так аб’ектыўны, як і суб’ектыўны ўплыў на тое, што адбываецца. Тое, што суседства з народам, які не ўмеўшы зрабіць парадку на сваім панадворку, лезе балаганіць яшчэ сярод іншых, залічыць трэба да тых прычын, якія былі, ёсць і будуць заўсёды, да хвіліны, калі той жа народ не знікне з карты свету (а здаецца так іх многа, што заўсёды хтосьці застанецца). Можна таксама гаварыць пра недаспеласць беларускага нацыяналізму (у тым пазітыўным значэнні), але гэта тэма невычэрпная. І дзе тут знайсці невялічкі хаця б прытулак для таго, каб усё ж такі яшчэ верыць, што не загінем? Памяркоўны аптыміст скажа, што загінем не толькі мы, дык і так на гарызонце сусветная вайна, якая змяце не толькі такія недаспелыя народы, як беларусы. Але ці варта шукаць уцехі ў тым, што калі суседу згарэла хата, то і тое, што мы жывем усё жыццё ў хляве, гэта радасць? Менш памяркоўны аптыміст скажа, што калі разваліцца ўсё, на свеце застануцца самыя моцныя адзінкі, якія пачнуць будаваць усё ад пачатку. Толькі невядомым застаецца адказ на пытанне: ці сярод (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF