Ніва № 45 (3574), 10 лістапада 2024 г.
Нанава, яшчэ раз і падругому — Навасельскі ад сябе (2)Уршуля ШУБЗДААйцец Генрык Папроцкі звярнуў увагу, што для Навасельскага мастацтва было формай барацьбы з цёмным бокам рэчаіснасці, а з гэтай сустрэўся нечакана ў Львове. У эсэ Папроцкага, якое таксама можна знайсці ў кнізе «Między słowem a obrazem. Eseje o twórczości Jerzego Nowosielskiego», чытаем, што Навасельскі меў свядомасць зла, якое існуе і садзейнічае, таму чалавек безупынна павінен старацца заставацца на ўзроўні, таму што калі мы перастаем намагацца, яно нас зацягвае і паддаемся ілжывым тэндэнцыям, модзе, ідэям і плыням. Айцец Генрык Папроцкі: У юнацтве прафесар апынуўся ў шпіталі ў Львове, пакутуючы ад моцнага рэўматызму. Ён убачыў гета з вокнаў бальніцы і ўбачанае засталося з ім на ўсё жыццё. Быў у бальніцы, калі пачалося ліквідацыя гета, бачыў, як разбіваюць галовы малых дзяцей аб сцяну. Ён пастаянна жыў праблемай зла ў свеце і спрабаваў з ёй справіцца, таму што калі ты бачыш тысячы людзей, якіх забіваюць, гэта цяжкі вопыт для чалавека. Ён спрабаваў гэта пераадолець, адказаць на гэтае пытанне, і гэта яму ўдалося на ўзроўні мастацтва і паказаў спакутаваную рэчаіснасць. Ён нават аднойчы сказаў, што сапраўднае мастацтва не мае нічога агульнага са злом, мастацтва — гэта тое, што адыходзіць ад зла. Яму ўдалося пераадолець траўму. Адначасова сам Навасельскі, што можам даведацца з размовы з айцом Папроцкім і таксама знойдзем у кнізе, гаворыць аб тым, што немагчыма ствараць (...) |