Ніва № 45 (3574), 10 лістапада 2024 г.

Лістападаўскі ўспамін пра сябра

Юрка БУЙНЮК

Не ведаю чаму лістапад асацыюецца мне з людзьмі, якія адышлі ад нас. Можа таму, што лістапад — самы сумны і дэпрэсіўны месяц у годзе? У каталікоў 1-2 лістапада — Свята памерлых. Сябар-каталік пытае мяне, ці ў праваслаўных ёсць свята памерлых, а я кажу, што ёсць бацькоўскія памінальныя суботы, а на трэці дзень Вялікадня — на провады — таксама ўшаноўваецца памяць пра памерлых і ёсць хаджэнне па магілах.

* * *

Цягам двух гадоў я пахаваў трох самых блізкіх сяброў-аднагодкаў. Найбольш забалела мне смерць майго самага блізкага сябра з часоў Бельскага белліцэя Андрэя Красоўскага, які памёр 8 чэрвеня гэтага года.

Андрэй пару гадоў змагаўся з ракам нырак, які давёў да смерці. 9 чэрвеня я быў на паніхідзе. Найбольш шкада мне было Андрэевых бацькоў, якім прыйшлося пахаваць роднае дзіця. Спадарства Яўген і Таццяна Красоўскія былі для мяне амаль як блізкая сям’я. Калі я наведваў Андрэя ў яго родным Бельску дык яго маці заўсёды частавала мяне абедам, а бацька адвозіў мяне на аўтавакзал. Бацькі Андрэя глыбока веруючыя і вельмі гасцінныя людзі. Таксама Андрэй быў вельмі веруючым. Ён апрача таго, што быў магістрам рускай філалогіі, вучыўся ў праваслаўнай семінарыі.

* * *

З Андрэем мы пазнаёміліся ў першыя дні верасня 1996 года. Менавіта Андрэй быў адным з сяброў па белліцэі, з якімі я дружыў да апошняга часу. Ён вучыўся ў класе з біялагічна-хімічным ухілам, а я — у агульным. У мяне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF