Ніва № 45 (3574), 10 лістапада 2024 г.

Юрась Гумянюк — беластоцкі гарадзенец (11)

Ганна КАНДРАЦЮК

Гэту гісторыю ў Гародні апавядалі як анекдот. — Заходжу аднойчы да іх, а маці збірае нейкія трэскі, — прыгадвае Ян Роман. — Атрымалася так: прыйшла зіма, насталі маразы і няма чым паліць. У хаце холадна, вада замерзла. Ён то замовіў паліва ў арганізацыі па пастаўках дроў і брыкету, але яны не давезлі іх на час. «Ну бляха, — кажу, — Юра, а ты не ведаеш што рабіць?».

Той толькі разявіў рот.

— Звані ў газету «Вечерний Гродно», — нараіў Ян. — Кажы, што дзяржава не можа забяспечыць палівам прыватны сектар! Людзі мерзнуць па сваіх дамах. У Гародні гэты сектар даволі вялікі, — дадае журналіст, — нашы ўлады лічыліся з прыватнікамі.

Пасля званка ў газету адразу прыехала журналістка. Яны расказалі як маюцца справы і прыдумалі здымак да тэксту. Гэта была, як успамінае з гумарам сябра паэта — свайго роду пастановачная сцэна. Яны знеслі на кучу крэслы і паставілі над ёй Юрася з сякерай. Той, відавочна, спалоханы спытаў, ці сапраўды яму прыйдзецца рубаць мэблю.

— Ты толькі замахніся сякерай! — прыказаў яму Ян. І сфоткаў яго са спіны над кучай прыгожых, стылёвых крэслаў.

Тэкст са здымкам газета змясціла на першай старонцы з каментарыем, што ў людзей няма чым паліць, што яны вымушаны рубаць на дровы хатнюю мэблю. Яшчэ ў той самы дзень пастаўшчык прывёз на панадворак дровы.

— Назаўтра мне звоніць Юра, кажа, прыедзь, памажы закідаць дровы ў паветку! А мэбля ў іх то (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF