Ніва № 45 (3574), 10 лістапада 2024 г.
Без Бога не да парогаЮрка БУЙНЮКУ дзевяностыя гады вечарам у кожную суботу мы ўсёй сям’ёй слухалі беларускую царкоўную перадачу «Духоўныя сустрэчы». Менавіта там упершыню я пачуў пра дзейнасць праваслаўных брацтваў у Беластоку. Калі я ў 2000 годзе пачаў вучобу на беларускай філалогіі, жыў у студэнцкім інтэрнаце на вуліцы Кракаўскай у Беластоку. У інтэрнаце амаль усе студэнты ў маім узросце былі палякі. Яны ментальнасцю розніліся ад мяне і трымаліся толькі з сабою. А мне цягнула да сваіх — праваслаўных беларусаў, а іх вельмі мала было ў інтэрнаце. На маім курсе беларускай філалогіі было мала дзяўчат, а тыя, што былі дык даўно мелі хлопцаў. Па нядзелях я хадзіў у Мікалаеўскую царкву на Ліпавай, каб пазнаць новых праваслаўных людзей. Мой бацька мне параіў, каб я ўступіў у шэрагі брацтва праваслаўнага і так я зрабіў. У кожную сераду ў падвале Цэнтра праваслаўнай культуры быў зал, у якім збіралася больш за паўсотні асоб. Гэта былі студэнты палітэхнічных, гуманітарных, юрыдычных ці педагагічных спецыяльнасцей. Сустрэчы вяло двух праваслаўных святароў — айцец Уладзімір Місіюк і айцец Марк Ваўранюк. На пачатку быў малебен у Свята-Мікалаеўскай царкве ў Беластоку. Пасля на гадзіну 18-ю ўсе мы збіраліся на сустрэчу, якую пачыналі з супольнай малітвы. Потым бацюшка чытаў фрагмент Святога Евангелля і пачыналася дыскусія паміж бацюшкамі і студэнтамі. Асабліва студэнты юрыдычных факультэтаў былі вельмі начытанымі ў духоўнай літаратуры і вялі глыбокія (...) |