Ніва № 45 (3574), 10 лістапада 2024 г.

Капыл

Міраслаў ГРЫКА

Мяне весяліла гаворка ваўкавыскага дзядзькі. Яна была заплямленая пацінай мультыкультуралізму, у якой фармавалася ягоная мова — шматлікімі архаізмамі ў польскай лексіцы, гутарковай мовай беларускай і індустрыяльным жаргонам расейскай. Але тут я маю на ўвазе асабістую мову, на якой фармулююцца самыя інтымныя разважанні. У гэтым выпадку стылістычная, флексійная і граматычная правільнасць не маюць значэння. Толькі глыбокі і сапраўдны сэнс таго, што яны вызначаюць. Такім чынам, гэта ўнутраная, прыватная, эмацыйная мова, а не афіцыйная, публічная, абмежаваная строгасцю сацыяльнай ці палітычнай карэктнасці. У гэтай знешняй сферы дзядзька размаўляў вельмі правільна, як па-польску і па-беларуску, так і па-руску і па-нямецку. А яшчэ ягонае «л», амаль аксамітнае, круглае, пачуццёвае і незалежнае ад полу... Аднак у кантэксце твару дзядзькі, усеянага маршчынамі і паслялагравымі шнарамі, гэта мела камічны эфект. Таму я нястрымна хіхікаў, што, магчыма, падалося смешным, але, на шчасце, дзядзька, старанна хаваючы раздражненне, паблажліва назваў гэта «хехешкамі» і канчаў на гэтым. На жаль, яшчэ ў маім дзяцінстве гэтае «л» нейкім чынам было занесена ў спіс знікаючых відаў, а сёння практычна вынішчанае. Тое, што ацалела ў натуральным прытулку Падляшша, асабліва на польска-беларускім памежжы, пад ціскам тэлевізійнай польскасці і, магчыма, культурнай карэктнасці, стала генетычна зароджаным, таму моўна непрадуктыўным... Пра Ваўкавыск, дзе ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF