Ніва № 45 (3574), 10 лістапада 2024 г.

Маленькі і вялікі выбар

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Усё наша дарослае жыццё — гэта перманентны выбар у розных рэчах, як у важных, так і ў зусім дробных. Як толькі малады чалавек адрываецца ад бацькоў і ідзе ў самастойны шлях, перад ім часта, як у той папулярнай гульні, перыядычна паўстае «сектар альтэрнатыва». Праўда, часта бывае так, што значную частку жыцця, ці нават большую, за чалавека выбіраюць іншыя — ці тыя ж бацькі, ці жонка (альбо муж), ці нейкія іншыя людзі — начальнікі па працы, уплывовыя сябры. Ёсць яшчэ і тэорыя фаталізму, паводле якой усё наша жыццё прадвызначана, а дарога лёсу наканаваная і асабліва збочыць з яе не ўдасца, хоць ты са скуры вылузвайся. Розныя рэлігіі свету маюць розныя погляды на, умоўна кажучы, чалавечую карму, якая ўсё ці шмат чаго прадвызначае, але зараз не пра гэта.

У дэмакратычных краінах грамадзяне маюць пару неад’емных і падставовых правоў — гэта права абіраць і права быць абраным. Беларусы пасля здабыцця суверэнітэту нядоўга цешыліся такімі канстытуцыйнымі правамі і шчасцем свабоды волевыяўлення. Першыя ж больш-менш вольныя выбары сталі і апошнімі. У 1994 годзе бальшыня насельнікаў краіны абралі Зло, якое яны тады не бачылі і не ўсведамлялі ўсю згубнасць свайго выбару. Маленькі выбар многіх склаўся ў вялікі фатальны грамадзянскі выбар. У выніку ўжо найменш тры пакаленні трыццаць гадоў плацяць жорсткую цану за тую палітычную і нацыянальную няспеласць пры выбары кіраўніка дзяржавы. Цемра і безнадзейнасць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF