Ніва № 45 (3574), 10 лістапада 2024 г.
«За нашу і вашу свабоду!»: польска-беларуская рэканструкцыя падзей 1863 года ў ХарошчыВольга СЯМАШКА— Вось нашы хлопцы з Беластока, а гэта беларусы. Яны вымушана пакінулі Беларусь, працуюць тут афіцыйна і плацяць падаткі!, — зычным голасам звяртаўся да натоўпу жыхароў Харошчы паручык царскай арміі. Натоўп выдахнуў... і ўзнагародзіў усіх названых гарачымі апладысментамі. Паручык заўсміхаўся і пайшоў пазіраваць для фота з усімі ахвочымі, бо ў «мірным» жыцці ён не гістарычны рэканструктар, але Зянон Зарыцкі, чые продкі збеглі ад пераследу за ўдзел у паўстанні 1863 года з Гародні ў Беласток. Побач з ім прымае віншаванні за ўдалы ўдзел у відовішчы новае пакаленне, якое за ўдзел у нязгодзе з фальсіфікацыяй выбараў у Беларусі пераехалі з Радзімы ў Беласток зараз, амаль праз два стагоддзі пасля паўстання. Гэта сябры Клуба гістарычнай рэканструкцыі „Invictus 1863” пад кіраўніцтвам Васіля Калача. Тэлебачанне і радыё з Беластоку з імпэтам бяруць у хлапцоў інтэрв’ю, каб пасля ў матэрыялах справядліва падкрэсліць: у Беларусі тэма паўстання 1863 года — негалосна забароненая. Беларускія рэканструктары выдатна спрацаваліся з польскімі калегамі. На полі ля Харашчанскага касцёла яны разыгралі сцэну атакі расейскімі войскамі паўстанцкага лагера. Спачатку паўстанцы нават змаглі адбіць наступ, і згубіўшы пару чалавек, утрымалі пазіцыю. Але прыхаваная ў хмызняку гармата пакінула ў жывых толькі траіх з паўстанцкага лагера, дазволіўшы расейцам (...) |