Ніва № 44 (3573), 3 лістапада 2024 г.
Новы напрамак партнёрстваАляксандр ВЯРБІЦКІНа беластоцкім Рынку Касцюшкі паявіліся інфармацыйныя стэнды пра Дуйсбург — як прадвесце заключэння дамовы аб новым міжгарадскім партнёрстве Беластока. Перспектыва даволі цікавая... Але, па чарзе. З Вікіпедыі: «Параднёныя гарады, гарады-пабрацімы — гарады розных краін, якія маюць пагадненні аб пабрацімстве і супрацоўніцтве ў эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, праводзяць сярод насельніцтва мерапрыемствы па ўмацаванні даверу, узаемаразумення, па абмене досведам гарадскога кіравання, камунальнага гаспадарання. Пачатак руху параднёных гарадоў пакладзены ў гады Другой Сусветнай вайны: у 1942 годзе два гарады, якія асабліва пацярпелі ад яе наступстваў, — Ковентры (Вялікабрытанія) і Сталінград (СССР) — прынялі рашэнне ўстанавіць сяброўскія адносіны з мэтай развіцця супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту сваіх грамадзян. У канцы 1950-х гадоў рух параднення атрымаў міжнароднае прызнанне і статус. У красавіку 1957 года ў французскім горадзе Экс-ле-Бен на ўстаноўчым кангрэсе заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў (СФПГ). У адпаведнасці са Статутам Федэрацыі асноўная мэта руху — развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Вышэйшы орган СФПГ — Генеральная асамблея, раз у тры гады склікаюцца кангрэсы, бягучую работу каардынуе Выканаўчы камітэт. Па ініцыятыве СФПГ з 1963 года апошняя нядзеля красавіка адзначаецца як Сусветны дзень (...) |