Ніва № 44 (3573), 3 лістапада 2024 г.

Вільня перад выбарам, альбо як сустрэць на Літве яўрэйскі Новы Год

Вольга СЯМАШКА

Што зараз у свеце страшнага? Калі ідзе чарговая вайна; калі дарослыя не могуць дапамагчы дзецям; і калі яўрэі выходзяць на вуліцы горада толькі ў цемры. Прынамсі так адчувалася ў кастрычніцкай Вільні 2024 года. Пятнічны вечар 11-га дня месяца прыпаў на Ём-Кіпур. Лічыцца, што на яўрэйскі Новы год (Рош гa-Шана, сёлета 3-га кастрычніка) імя чалавека ўпісваецца ў Кнігу Жыцця. І потым ёсць 10 дзён да Ём-Кіпур, каб паспець папрасіць прабачэння ва ўсіх, каго давялося пакрыўдзіць у адыходзячым годзе. І толькі, калі за спіной не засталося ніякіх маральных даўгоў, то запіс у Кнізе Жыцця змацоўваецца пячаткай, што дае яму магчымасць спакойна і радасна пражыць яшчэ адзін год.

Маёй „пячаткай” сталася яўрэйская сям’я, у шапках кіпах і накідках таліт катан, якая панурыўшы галовы пад старымі ліхтарамі, у поўнай цішы, а 20-й вечара, ішла сабе пад сценамі вечна закрытага касцёла Ўсіх Святых па вуліцы Руднінку (Rūdninkų gatvė).

Усё бы нічога, але ў гэты ж час у Літве адбываліся парламенцкія выбары, і сярод кандыдатаў значылася партыя «Зара Нёмана».

Гэтая партыя была зарэгістраваная ў студзені 2024 года, пасля таго як яе заснавальнік, былы дэпутат парламента Рэмігіюс Жэмайтайціс, пакінуў Сейм праз працэдуру імпічменту. Падстава — неаднаразовыя антысеміцкія выказванні ў сацсетках. На былога дэпутата была заведзеная крымінальная справа аб распальванні (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF