Ніва № 44 (3573), 3 лістапада 2024 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (86). Тут і цяпер

Андрэй СЦЕПАНЮК

Апошнімі гадамі мяняецца мой погляд на тэму „тутэйшасці”. Калі раней можна было яго акрэсліць як „амбівалентны”, то з бегам гадоў прывязваю да тутэйшасці штораз то больш увагі. Зразумела, ніколі не была яна мне чужой, дык была падставай існавання маіх продкаў і мяне, але свядома закаранёны ў сваёй беларускасці, з захапленнем так званай літаратурнай мовай шукаў я сваіх дарог у агульнабеларускім моры, не прывязваючы аж так вялікай ролі да акрэслення, якое так моцна закаранілася ў свядомасці многіх людзей, пражываючых на этнічна беларускіх землях. А, здаецца, тая ж тутэйшасць, дазваляла многім пакаленням „іншых”, праводзячых свой лёс таксама на тэрыторыі Беласточыыны, захаваць хаця невялікую іскрынку адметнасці сярод польскай большасці. Разумею, што гэтае паняцце не адносіцца толькі да тэрыторыі, дзе даводзіцца нам пражываць, але ў гэтую хвіліну застаюся тут і над тутэйшай тутэйшасцю затрымваюся. А, як было б гэта не дзіўна, ахвота на такія разважанні прыйшла ў хвіліну, калі на Беласточчыне пасялілася так многа эмігрантаў з Беларусі, якія колькасна хутка будуць ужо большай меншасцю, чым карэнныя жыхары тых зямель.

У вёсцы пачаліся спрэчкі:

Жывём мы над адною рэчкай,

Адна зямелька ў апрацоўцы,

І молімся ў адной царкоўцы,

Адно ў нас сонейка, нябёсы,

Адным спалучаны мы лёсам,

Адно нам толькі невядома

І нас хвалюе гэта: хто (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF