Ніва № 44 (3573), 3 лістапада 2024 г.
Нанава, яшчэ раз і падругому — Навасельскі ад сябеУршуля ШУБЗДАГод Навасельскага працягваецца, — сказаў сябра мастака айцец прафесар Генрык Папроцкі. Менавіта 2023 год быў прысвечаны Ежы Навасельскаму, аднак зараз, 25 кастрычніка, у Ксёнжніцы падляшскай прайшла прамоцыя кніжкі «Między słowem a obrazem. Eseje o twórczości Jerzego Nowosielskiego» аўтарства яго шматгадовага сябра айца Папроцкага. — Я вырашыў размясціць гэтыя тэксты не ў храналагічным парадку, а паводле зместу. Я браў два інтэрв’ю з прафесарам, але потым ваеннае становішча іх прыпыніла, таму што быў зачынены часопіс, у якім яны публікаваліся. Былі планы, што цыкл размоў пазней выйдзе ў форме кніжкі. Усе гэтыя тэксты пісаліся эпізадычна, бо мяне часта прасілі напісаць што-небудзь з нагоды нейкай падзеі ці публікацыі. Гэтыя тэксты пісаліся на працягу доўгага часу, з 1979 па 2003 год, і з’яўляюцца вынікам непасрэднага кантакту з Ежы Навасельскім. Сустрэча прамуючая новую кнігу пра Навасельскага прыцягнула многа зацікаўленых асобай мастака людзей. Бо, як звярнуў увагу а. Папроцкі, цікавасць да яго прац цэлы час расце і ў якасці доказу прафесар намякнуў, што зараз не толькі музеі, даклады і канферэнцыі сведчаць пра нязгасную славу мастака, але таксама аўкцыёны ці вопратка, бо можна купіць нават шкарпэткі, майткі і майкі ў «каляровай кантэмпляцыі» а-ля Навасельскі. — Мінулы год быў годам Навасельскага і ён заўсёды заканчваецца катастрафічна для творцы, бо ён усім (...) |