Ніва № 44 (3573), 3 лістапада 2024 г.

Новы наш стары Зубр Андрасюк

Міра ЛУКША

Над новай кнігай Міхася Андрасюка Żubr i inne opowiadania працавала цэлая каманда ад Цэнтра беларускай культуры — гэта першая іхняя кніга! Пераклад з беларускай мовы — Марцін Рэмбач, рэдактура — Дыяна Вандалоўская, карэктура — Mоніка Жміеўская, графічны і тыпаграфічны праект — Юры Асеннік, Сумі-е Зубр (вокладка) — Марэк Атвіноўскі. Свежа выдадзеную кнігу Цэнтр прадставіў з аўтарам у Нараўцы, Гайнаўцы і Беластоку, збіраючы тлумы сяброў літаратуры і сваіх.

18 кастрычніка ў Гайнаўцы, а 22 кастрычніка ў Беластоку прайшла прэзентацыя новай кнігі. Аўтар прадставіў публіцы апавяданні ўпершыню перакладзеныя з беларускай на польскую мову. Пераклад выканаў Марцін Рэмбач у рамках праекта фінансаванага з бюджэту горада Беластока. У Гайнаўку на сустрэчу ў Фондзе «Царкоўная музыка» з цыкла «Wszechnica Puszczańska» запрасілі аўтара як выбітнага пісьменніка родам згэтуль. У цэнтр «Чарлёнка» прыйшло вельмі многа чытачоў, так што... не хапіла кніжак усім зацікаўленым. Казаў вядучы Мікола Бушко: «Прыйшло на сустрэчу многа людзей. Мы рады, што прыйшлі таксама сяброўкі і сябры, аднакласнікі з ліцэя, з найбольшага ў той час класа (40 асоб), з якімі вучыўся Андрасюк. Гэта вельмі файная справа. Пасля ў галоўнай зале цэнтра стаяла доўга чарга да Міхася па ягоны аўтограф».

— Міша абяцаў нам як Цэнтру, што напіша кнігу па-беларуску, і ЦБК яе выдасць. Маем надзею, што гэта будзе неўзабаве, — дадаў дырэктар ЦБК Анатоль (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF