Ніва № 44 (3573), 3 лістапада 2024 г.
Юрась Гумянюк — беластоцкі гарадзенец (10)Ганна КАНДРАЦЮКВечарам 19 студзеня пазваніла яго мама і пытае: «Янэк, што рабіць? Міліцыя ў дзверы стукае. Ці пускаць іх у хату?» — успамінае гарадзенец Ян Роман. — Адчыняйце, — адказаў ён як мага лагодна Крысціне Казімераўне. І дадаў: — Яны ўсё вам паясняць... Ён ужо ведаў пра смерць сябры. Якраз знаёмыя ехалі ля дома, дзе загінуў Юры. Там стаяла міліцыя і яны паінфармавалі, што адбылося. Ян Роман, журналіст і лепшы сябра паэта, па сённяшні дзень не ведае, што думаць пра трагічнае здарэнне. Для яго блізкіх і ўсіх астатніх гэта быў моцны ўдар. Яшчэ сёння ўспамін кладзецца балючым спазмам на словы. Іх шматгадовае сяброўства абарвалася раптам, без аднаго развітальнага слова, жэсту, намёку. — Я ніколі не спадзяваўся, што такім чынам скончыцца жыццёвы шлях чалавека, якога я добра ведаў, — кажа Ян. — У нашых размовах ніколі не закраналася тэма самагубства. Юры ніколі не гаварыў, што такім бачыць свой шлях. Я нават не спадзяваўся, што ў яго хопіць сілы духу, каб зрабіць мэтанакіраванае, па плане такое. Трагічная смерць сябры, самагубства, як кажа мой субяседнік, гэта рэч па за яго разуменнем. — Можа павёў яго на той балкон нейкі д’ябал? — гадае ўголас сябра паэта. — Ён як захоча, то ўжо так павядзе чалавека, што і давядзе куды яму трэба! * * * Іх сяброўства пачалося дзесьці напрыканцы васьмідзясятых: — Напэўна спачатку пазнаёміўся праз яго вершы, (...) |