Ніва № 44 (3573), 3 лістапада 2024 г.
XXIX Фестываль беларускай спяванай паэзіі і аўтарскай песні «Бардаўская восень»Міхал ІВАНЮКСтаршыня Фонду «Тутака» Павал Станкевіч на самым пачатку са сцэны падкрэсліў, што «Бардаўская восень» — гэта спецыфічны фестываль, які адбываецца ўвосень, перад зімой, калі ўсе мы зараджаемся сонцам і энергіяй, якую назапасілі за вясновыя і летнія месяцы. Мы можам дзяліцца энергіяй з наваколлем падчас выступаў беларускіх пісьменнікаў і музыкаў, а таксама кожны з нас можа напоўніцца беларускімі словамі і гукамі падчас фестывалю. Бо, як падкрэсліў старшыня, беларускае слова для нашага жыцця такое ж важнае, як і сонечная энергія. Сёлетняя «Бардаўская восень» праходзіла ў трох месцах, пачынаючы з Гайнаўскага белліцэя, каб перамясціцца ў Бельскі дом культуры і скончылася ў Беластоцкім лялечным тэатры, але не музычна, а кінематаграфічна, ды не без зваротаў да беларускага слова і паэзіі. Памалу ўжо стала традыцыяй, што галоўным фестывальным падзеям папярэднічае сустрэча, якую можна назваць перадфестывальным канцэртам і адрасуецца вучням і настаўнікам Гайнаўскага белліцэя з дадатковым вывучэннем беларускай мовы. Тут падчас сёлетняга выдання моладзь і настаўнікі мелі магчымасць сустрэцца з выдатным беларускім паэтам і празаікам Уладзімірам Някляевым, які падчас сустрэчы прарэкламаваў сваю апошнюю кнігу «Без Айчыны». Сустрэчу з выдатным беларускім пісьменнікам вёў Яраслаў Іванюк. Вядучы коратка расказаў маладым людзям, кім з’яўляецца паэт, які паўстае (...) |