Ніва № 43 (3572), 27 кастрычніка 2024 г.

Кладка

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Бывае ў дарозе такая сітуацыя, што трэба памыць, напрыклад, рукі. І калі паблізу знойдзецца нейкі вадаём, тады справа простая. Вось і мне надарылася такая патрэба, калі апынуўся на аўтобусным прыпынку каля «Цэрамікі» ў Старым Ляўкове. Недалёка, каля двухсот метраў ад прыпынку, цячэ рэчка Нараўка. А там, насупраць згаданага прыпынку, быў калісь вадапой. Ну, падумаў я, там дзе быў вадапой, напэўна будзе і зручнае месца падысці да вады...

Вадапой быў калісь, а ў міжчасе была там устаноўлена кладка для жыхароў Ахрымоў, што падаваліся на працу ў ляўкоўскім керамічным заводзе. У мой школьны час там кладкі не было, быў вадапой. А кладка між Ахрымамі і Старым Ляўковам была насупраць царквы; ад яе было блізка не толькі вернікам, але і вучням, і пакупнікам, і наведвальнікам Грамадскай рады, бо ўсе гэтыя ўстановы знаходзіліся ў суседстве царквы. А пасля настала «Цэраміка», грамады саступілі месца гмінам — тут Старое Ляўкова страціла свой адміністрацыйны ранг, вучняў стала меншаць — ляўкоўская школа саступіла гміннай школе ў Нараўцы. Ды і насельніцтва пайшло на спад — значыць і вернікаў, не толькі ў Ахрымах, станавілася ўсё менш, з’явіліся мабільныя крамы і ранг даўнейшай кладкі насупраць царквы таксама ўпаў; не ведаю, ці яна яшчэ захавалася...

Добра не помню ўжо яе канструкцыі: ці была яна з дзвюх дыляў, ці з двух моцных аполкаў. Даводзілася калісь шмат хадзіць па той кладцы, але паколькі з ходам часу чэзнуць з памяці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF