Ніва № 43 (3572), 27 кастрычніка 2024 г.

Пятро Дудуновіч з вінаграднікаў Бургундіі — Гэрап гайс!

Пятро ДУДАНОВІЧ

— так сказаў П’ер і пайшоў.

З аднаго боку не хочацца ўставаць, будзільнік дзынкне толькі праз 9 хвілін, з другога лямпачка атакуе вочы і дубак цягне ад вуліцы...

Блін, скаціна, яшчэ святло ды пакінуў адкрытыя дзверы!

Што ж, сёння мая чарга, падымаюся, выключаю святло, зачыняю дзверы (хай астатнія яшчэ паспяць), іду чысціць зубы. І тут чую будзільнік — блін, забыўся выключыць, вось так і паспалі яны.

Апранаюся, выходжу, на вуліцы яшчэ цёмна, мінаю замак XVII стагоддзя, іду ў сталоўку на каву з пячэнькай (французскі сняданак)...

Думаеце, я ўсё прыдумаў, а не — гэта звычайная раніца ў Бургундыі, куды я прыехаў вінаград збіраць.

Першы вінаграднік, на які я натрапіў, мае сядзібу менавіта на замку Шато Банэт (Chateau Bonnet), пабудаваным у 1630 годзе, які ў 1973 г. перайшоў у рукі сям’і П’ера Перашона. Яго сям’я ўжо прынамсі дзвесце гадоў займаецца вырошчваннем вінаграду ў недалёкай вёсцы Юлена — хіба туды і паедзем сёння збіраць.

Будоўля выглядае пафасна, вялізная брама, праёмы для стрэльбаў. Аднак не маю часу яе разглядаць — хуткая кава і ўжо звон для ад’езду (у тым годзе і на пад’ём званілі — але хіба суседзяў дастала і папрасілі цішэй зрываць са сну).

Усе напаўсонныя сядаюць у бусы, яшчэ можна падрамаць на драўляных лаўках — дарэчы ў нашых краях даўно б усіх кіроўцаў пазакрывалі, але там нармальна: у грузавы бус паставіў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF