Ніва № 43 (3572), 27 кастрычніка 2024 г.

INVICTUS

Сшытак першы — Помста. „Ішоў 1864 год... На прасторах Буйной Імперыі яшчэ нядаўна палала чацвёртае Вызваленчае Паўстанне...” — Нічога не нагадвае? Фурманка нашае Гісторыі завязла ў бруднай лужыне. Кожнае кола праварочваецца на месцы ў смярдзючай вадзе з імперскага ўсходу. Кожныя трыццаць-сорак год, цягам апошніх трох стагоддзяў мы спрабуем вырвацца з гэтага бруду. Нехта скараецца, нехта сыходзіць з воза, а нехта — збіраецца з сіламі дзеля новай спробы.

Сшытак у яго руках зацёрты, пашарпаны і зашмальцаваны. Трыццаць аркушаў без вокладкі прашытыя суворай пачарнелай ніткай. Надарваныя краі, плямы ад пальцаў. Ён выцягваў тыя аркушы з канверта, і свядомасць нараджала супрацьлеглыя пачуцці — ці то невызначальнага кошту скарб, ці бомба, ці вужака з ікламі поўнымі атруты з’яўляецца на свет...

І надпіс на шэрай карце: „Помста — гэта не мэта. Помста — доказ сабе, што ты яшчэ здольны. Помста — першы крок з цемры паразы і сутарэння адчаю. А ці зможам зрабіць наступныя?...”

* * *

Ішоў 1864 год... На прасторах Буйной Імперыі яшчэ нядаўна палала чацвёртае Вызваленчае Паўстанне, неўзабаве задушанае карнікамі з Метраполіі пад кіраўніцтвам генерал-губернатара Вешальніка... Орды дзікіх вершнікаў-казакоў з паўднёвых стэпных абшараў Імперыі запаланілі Паўночна-Заходні Край, які некалі меў зусім іншую назву. Шаблі, кулі і полымя, шыбеніцы і катавальні, катаргі і знявага — такі лёс быў вызначаны Метраполіяй гэтай зямлі. Дзікія казакі ў калматых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF