Ніва № 43 (3572), 27 кастрычніка 2024 г.
Чортава чаркаВіктар САЗОНАЎЧаго толькі людзі не напрыдумвалі пра алкаголь! Якіх толькі гадасцей не нагаварылі. От жа тыя людзі! Мала ім, што адзін на другога нагаворваюць ды абгаворваюць, дык яны яшчэ і на непазнанае замахнуліся. Не ўсе, канешне, такія агрэсіўныя. Але ж бываюць злыдні. — Ва ўсім вінаватая гарэлка, — кажуць. А калі спытаеш: — А каньяк? — І каньяк, — адказваюць. — І віскі, і піва, і віно... Нібыта купляюць гэтую прадукцыю ў гарэлачнай краме. Так і хочацца іх спытаць: — А адкуль вы столькі назваў ведаеце? Іх паслухаеш, дык гэта гарэлка ва ўсім вінаватая. І толькі яна. І што муж п’яны дахаты прыйшоў позна, і што з хаты зышоў рана, ды яшчэ бразнуўшы са злосці дзвярамі. Бо жонка нават есці не зрабіла яму пасля цяжкой працы, а толькі на мазгі капала нейкімі панапрыдумванымі ёй жа самой прэтэнзіямі. А яна, аказваецца, не вінаватая ні ў чым. Бо цвярозая. А ён... Ён таксама ні ў чым не вінаваты, калі ўжо быць шчырым да канца як пустая бутэлька. Ва ўсім вінаваты быў каньяк. Гэта яны пазней разам прыйшлі да такой высновы. Харошая такая сямізоркавая падробка, зробленая з самагонкі і зафарбаваная кавай. Хоць менавіта той каньяк і зняў у мужа да жонкі ўсе прэтэнзіі адразу пасля трэцяй чаркі. І наконт не зробленай вячэры, і наконт вынесеных мазгоў. Ну але ж некага трэба зрабіць вінаватым. Не сябе ж. Ды і жонку не асабліва абвінаваціш. Яна ж цвярозая. Не заўсёды, ды вось гэтым разам (...) |