Ніва № 43 (3572), 27 кастрычніка 2024 г.
Права ў Аляксандра Лукашэнкі і ў ПольшчыУршуля ШУБЗДАНовы закон аб праве на прытулак называюць сапраўднай катастрофай для беларусаў «Дзяржава нясе адказнасць за тое, каб у Польшчу прыязджалі людзі, якія хочуць сумленна працаваць у Польшчы, плаціць падаткі і інтэгравацца з польскім грамадствам», — сказаў прэм’ер-міністр падчас з’езду Грамадзянскай кааліцыі, які прайшоў у суботу, 12 кастрычніка 2024 года. Кіраўнік урада анансаваў увядзенне часавых і тэрытарыяльных абмежаванняў на права на прытулак. Паводле Дональда Туска, гэтым правам карыстаюцца не столькі беларусы, што Аляксандр Лукашэнка. Як паведамляе 17 кастрычніка «Rzeczpospolita», Дональд Туск дасягнуў сваёй мэты ў Бруселі. ЕС прымае план па прыпыненні права на прытулак, Польшча мае права часова прыпыніць прыём заяў на права да азылю — такую пазіцыю заняў Брусель. Калектыўная міграцыя беларусаў Першапачаткова падчас, так званай Рэвалюцыі Свабоды ў 2020 годзе, беларусы пакідалі радзіму, несумненна, з за страху, бо хваля пратэстаў паўплывала на большую актыўнасць спецслужбаў Беларусі. Ужо адзін гэты факт вельмі насцярожваў многіх грамадзян, бо падазраваным у «беспарадку» мог стаць любы грамадзянін. Паводле статыстыкі, змешчанай на польскім сайце Упраўлення па справах замежнікаў, са жніўня 2020 года найбольш дынамічна змянілася сітуацыя ў дачыненні да беларускіх грамадзян. У жніўні колькасць пададзеных імі заявак пачала расці і з верасня склала прыкладна 80 (...) |