Ніва № 43 (3572), 27 кастрычніка 2024 г.

Юры Плютовіч не пакідае чытача ў атмасферы пусткі

Уршуля ШУБЗДА

У беластоцкай Галерэі імя Сляндзінскіх 17 кастрычніка прайшла сустрэча з паэтам і эсэістам Юры Плютовічам. Удзельнікі маглі пачуць новыя творы літаратара, якія, мабыць, выйдуць друкам яшчэ да канца года. Сустрэчу вёў старшыня Фонду «Суседзі» і выдавец паэтычных томікаў паэта Андрэй Каліноўскі. Юры Плютовіч расказаў пра творчасць, філасофію, сваё жыццё і захапленні.

— Паэзія Юры Плютовіча гэта такі жанр паэзіі, які не ў кожным моманце нашага жыцця будзе для нас адпаведным, — кажа Патрык Гаўрыхоўскі, працаўнік Галерэі Сляндзінскіх у Беластоку. — Ва ўступе да адной з кніжак Чэховіча ксёндз Твардоўскі пісаў, што доўгі час не мог асвоіцца з яго паэзіяй, якая яго чакала, што ён проста мусіў пачакаць на адпаведны момант у жыцці. З паэзіяй Юры Плютовіча маем падобную сітуацыю, бо ў яе аснове ляжыць глыбокі, нават фанатычны гуманізм. У цэнтры ўвагі Плютовіча адзінка — асобны чалавек, які мае свой уяўны свет пачуццяў. Калі ў пэўны момант нашага жыцця мы не знаходзім нічога агульнага з настроем паэта, то ён сплыве па нас незразумелым струменем слоў.

Аўтар у час сустрэчы зачытаў новыя вершы, падзяліўся з чытачамі сваімі найцікавейшымі назіраннямі. Ён задаваў сабе, між іншым, такое пытанне: ці магчыма, што наша літаратура, мастацтва, значная частка культуры ўпала ў дрымоту, у страшны сон, напоўнены трызненнем апакаліпсісу, нібы чакаючы, што нехта з’явіцца, абудзіць іх як Спячую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF