Ніва № 43 (3572), 27 кастрычніка 2024 г.
Новае месца ў Беластоку. Музей камп’ютарных гульняў і тэхнікіАнна ШАЙКОЎСКАЯКамп’ютарныя гульні, старыя камп’ютары, тэлевізары, магнітафоны, плэеры — даўнія стацыянарныя і мабільныя, а нават фотаапарат, змешчаны ў... балончык з пад пепсі. Усё гэта ды многае іншае можам пабачыць у Музеі камп’ютарных гульняў і тэхнікі, які адкрыўся ў суботу, 19 кастрычніка, па вуліцы Фабрычнай, 8 у Беластоку. Адведаць музей запрашаюць Фонд «Падляшскія рэтраманьякі» і двух аматараў камп’ютарных гульняў Марцін Кяжкоўскі і Роберт Дзенісовіч. — Усё пачалося з таго, што я пачаў збіраць старую тэхніку, — успамінае Роберт Дзенісовіч. — Аднойчы я адведаў музей старой тэхнікі ва Уроцлаве, і падумаў, што нешта такое трэба стварыць тут у нас, на Падляшшы. Сваёй ідэяй ён падзяліўся з сябрамі. Сярод іх шмат... рэтраманьякаў, якія аднолькава любяць атмасферу інтэрнэт-кавярняў дзевяностых гадоў мінулага стагоддзя, рэтра і вінтаж. Да Роберта далучыўся Марцін Кяжкоўскі, які таксама здаўна цікавіцца камп’ютарнымі гульнямі. — У мяне захавалася тэхніка з майго юнацтва, камп’ютары і некалькі любімых гульняў. Я бачыў, што ўсім гэтым цікава, напрыклад, сябрам маіх дзяцей, якія прыязджалі да мяне ў госці. І гэтак жа, як Роберта натхніў візіт ва Уроцлаў, мяне натхніў візіт у Кракаўскі музей камп’ютарных тэхналогій і я таксама падумаў, што нешта падобнае можна стварыць у Беластоку, — дадае Марцін Кяжкоўскі. Сваю мару пра музей яны хутка (...) |