Ніва № 43 (3572), 27 кастрычніка 2024 г.

Юрась Гумянюк — беластоцкі гарадзенец (9)

Ганна КАНДРАЦЮК

Юрась не любіў, калі яго дзіўныя нараканні нехта пускаў між вушэй: «О, ты не разумееш, — гаварыў ёй Алесю Аркушу. — У нас дом амаль у цэнтры горада, пляц такі, гэта ж каштоўнасць...».

— Можа дзе там па п’янцы нейкія хронікі і патрабавалі, каб ён прадаў хату і аддаў ім грошы, бо іначай заб’юць, — думае ўголас мой субяседнік. — Але гэта не клеіцца, там жа ёсць маці, сястра і яшчэ дваюрадная сястра, з якой ён так заядла судзіўся, бо іхняя хата будавалася на дзве сям’і сваякоў. Ён сам не мог прадаць тае хаты...

Смерць сябры аднак моцна здзівіла:

— Бо ў той час ён рыхтаваў новы зборнік, ужо ўклаў і аддаў Грыневічу, каб той намаляваў ілюстрацыі да вершаў. Ну, не магу таго ўявіць. Вось ты рыхтуеш зборнік, у цябе ёсць планы на жыццё, і ты ідзеш і скідаешся з даху. Юра казаў мне, што ў кадэбэшнікаў ёсць на яго кампрамат, што яны яго шантажуюць, што задзяўбуць яго кампраматам. Ну які там мог быць кампрамат, пэўна гэтая галубізна. У нас яна ўсё кампрамат і тэма табу.

— А той апошні зборнік, што ён падрыхтаваў да друку...?

— Там вершы апошніх трынаццаці гадоў. Ён сабраў усё, што ў яго было, — паясняе Алесь. — Яны ўжо друкаваліся па розных часопісах. Калі б ён планаваў самагубства, ён павінен напісаць нешта развітальнае або які перформанс прыдумаць. А ён сышоў на той свет без слова. Гэта не ў яго стылі!

* * *

Алесь Аркуш назіраў як цягам гадоў Гумянюк (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF