Ніва № 43 (3572), 27 кастрычніка 2024 г.

На мяжы як на вайне. Міграцыйны ціск працягваецца.

Радэк МАЦІЕВІЧ

«З пачатку года на мяжы з Беларуссю паранены 63 вайскоўцы», — паведаміў у Сейме намеснік міністра нацыянальнай абароны Павел Бэйда, дадаўшы, што ў апошні час колькасць спроб нелегальнага перасячэння мяжы зніжаецца, але трэба лічыцца з яе павелічэннем. Бэйда адказваў на пытанні дэпутатаў ГП адносна сітуацыі на ўсходняй мяжы.

«За апошнія сем дзён (да 17.10.) было 387 спроб нелегальнага перасячэння мяжы — гэта сведчыць аб маштабах існуючых пагроз. У параўнанні з мінулым тыднем гэта зніжэнне прыкладна на 38%. У сярэднім за дзень гэта 56 спроб нелегальнага перасячэння мяжы. Тэндэнцыя зніжэння колькасці спроб нелегальнага перасячэння мяжы назіраецца на працягу трох тыдняў і цяпер захоўваецца на ўзроўні 60 спроб у дзень, аднак, трэба ўлічваць, што ўзровень міграцыйнага ціску можа ўзрасці ў наступныя месяцы. У кароткатэрміновай перспектыве мяркуецца, што пераходы, верагодна, працягнуцца па ўсім участку, і нелегалы будуць спрабаваць выкарыстоўваць месцы, дзе не разбудаваны шырокі пастаянны бар’ер. Безумоўна, узровень міграцыйнага ціску з беларускага боку будзе залежаць ад умоў надвор’я, — ацаніў віцэ-міністр. — Падчас затрымання або стрымання нелегальных імігрантаў з пачатку 2024 года пацярпелі 63 вайскоўцы, 7 чэрвеня 2024 года ад ран памёр сяржант Матэвуш Сітэк з 1-й Варшаўскай бранятанкавай брыгады. На мінулым тыдні асноўнымі месцамі, дзе былі спробы нелегальнага перасячэння мяжы з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF