Ніва № 43 (3572), 27 кастрычніка 2024 г.

Канчай, васпан, без сораму

Міраслаў ГРЫКА

Маё стаўленне да бясконцасці... асцярожнае. Паколькі яна вызначаецца якраз бясконцасцю, тэарэтычна не мае ні пачатку, ні канца. Гэта супярэчыць логіцы чалавечага жыцця, якое пачынаецца з нараджэння і заканчваецца смерцю. Так бясконцасць напаўняе мяне страхам. Прыкладам можа служыць тое, што мы больш-менш называем Сусветам. Гэта фізічны, матэрыялістычны варыянт. Я схіляюся перад яго неабсяжнасцю. Але ці мае неабсяжнасць сілу сагнуць карак чалавека? Альбо другі прыклад, акрэслены паняццем Бога — гэта метафізічны, духоўны варыянт. Душа, нібыта, не мае вагі, але пад яе нявызначаным цяжарам я задыхаюся. Шырокасць і нявызначанасць... выражаюцца ў бясконцасці. Нягледзячы на тое, што разглядаецца яна тут і цяпер, распаўсюджваецца ва ўсіх накірунках прасторы і часу. Адразу. Не мае ні пачатку, ні канца. І ў гэтым сэнсе здаецца непарушнай, што для мяне, выхаванага ў культуры лінейнай прагрэсіі: раней — пасля, калісьці — цяпер, нараджэнне — смерць, шлях з пункта А ў пункт Б, будаванне — разбурэнне... — вельмі трывожыць Мяне з дзяцінства вучылі правілу: пачаўшы — канчай! Вымярэнне «канечнасці» арганізавала ўсё маё жыццё. Калі я нешта не пачну, то і не скончу. Пасля абуджэння і выканання шэрагу рытуальных або практычных дзеянняў я клаўся спаць — гэта было правілам. І гэтак далей. Раптам, на парозе сталасці, я сутыкнуўся з паняццем бясконцасці. Я адчуваў сябе няўтульна, хоць у паўсядзённым жыцці гэтае пытанне не вельмі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF