Ніва № 43 (3572), 27 кастрычніка 2024 г.
Калі скончыцца вайна?Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧКалі ў свет прыходзіць вялікая вайна, ранейшыя палітычныя расклады мяняюцца, як паміж рознымі дзяржавамі, так і ў сярэдзіне многіх краін. А жыццё і ранейшыя побытавыя ўклады соцень тысяч і мільёнаў людзей ламаюцца кардынальна. Вялікі гістарычны працэс не зважае на лёсы маленькіх людзей, перамолваючы і праглынаючы іх у часе. Калі скончыцца вайна? — пытанне больш рытарычнае. Па вялікім рахунку войны на гэтай планеце не спыняліся амаль ніколі, а мірныя перыяды былі настолькі кароткімі, што летапісцы ледзь паспявалі іх фіксаваць. Калі разглядаць гэты свет як месца, дзе чалавеку павінна быць цэлы час добра, то расчараванні будуць надзвычай жорсткімі і хутчэй давядуць людзей да адчаю, чым да разумення прыроды Усясвету. Калі ж разглядаць гістарычны працэс на Зямлі з гледзішча змагання Дабра і Зла, то тады ўсё больш-менш становіцца на свае месцы і ўкладаецца ў пэўную логіку. І як тут не прыгадаць літаратурную класіку. Герой рамана Аляксандра Дзюма «Граф Монтэ-Крыста» казаў так: «Перамагчы зло на гэтым свеце немагчыма, змаганне з ім — і ёсць жыццё». Адны людзі ўваходзяць у гісторыю як вынаходнікі, стваральнікі, міратворцы і філантропы, а іншыя — як цемрашалы, знішчальнікі, тыраны, бандыты і заваёўнікі. І ўвесь сэнс жыцця канкрэтнага чалавека зводзіцца найперш да таго: на якім канкрэтна баку ты асабіста. Вызначыць гэта часам нават самому чалавеку надзвычай цяжка. Канфармізм, палон ілюзій, уздзеянне (...) |