Ніва № 43 (3572), 27 кастрычніка 2024 г.

СПАЦЬ СПАКОЙНА — выстаўка і дыскусія

Міхал ІВАНЮК

«Уяві сабе, што сёння ўвечары не вернешся дадому... Твой сабака больш не будзе вітацца з табою, калі прыйдзеш з працы... Больш за тое, ты больш ніколі не пойдзеш на гэтую працу...» — гэтыя словы Ірыны Арахоўскай адлюстроўваюць драматычны лёс людзей, якія былі вымушаны пакінуць сваю краіну ў пошуках бяспекі. Гэтыя фразы суправаджалі фотавыстаўку «MÓC SPOKOJNIE ZASNĄĆ», а таксама дыскусію, прысвечаную героям і, адначасова героям фотарэпартажу, якая адбылася ў рамках фестывалю «Białystok Interphoto 2024».

Герояў фотаздымкаў сапраўды можа падзяляць усё — ад сацыяльнага статусу, праз палітычныя погляды да сексуальнай арыентацыі, але агульнае ў іх тое, што яны былі вымушаны пакінуць радзіму, каб спаць спакойна і не непакоіцца за лёс або будучыню сваіх блізкіх. Чацвёра з іх з’явіліся падчас дыскусіі і вернісажу „Móc Spokojnie Zasnąć” у беластоцкай кавярні «ФАМА», каб падзяліцца з прысутнымі сваімі гісторыямі, звязанымі з эміграцыяй.

Музыка і спеў — міжнародная мова, зразумелая кожнаму, а фатаграфія — таксама адна мова. Гэтым уступным сказам распачаў сустрэчу адзін з двух вядучых дыскусіі Зміцер Косцін, аднак вымаўленню гэтых слоў папярэднічаў кароткі музычны ўступ двух герояў вечара. Сямейная пара музыкаў Пётр і Юлія Марчанкі прадставілі публіцы сваю інтэрпрэтацыю кампазіцыі Лявона Вольскага пад назвай «Палон». Побач з імі ў той вечар можна было пачуць аповед пенсіянеркі Ганны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF