Ніва № 42 (3571), 20 кастрычніка 2024 г.

Дзверы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Субота, 12 кастрычніка, гадзіна 13.30. Выбіраюся на цягнік, сядаю ў гарадскі аўтобус, хаця ў мяне яшчэ ёсць крыху часу ў запасе — але ад чаго ж гарадскі публічны транспарт... Аднак аўтобус не кранаецца з месца, вадзіцель бяжыць да задніх дзвярэй, круціць рознымі гайкамі, сядае за руль, рухавік гасне. Вадзіцель зноў то да задніх дзвярэй, то за руль... Каля дзесяці хвілін невядома, што дзеецца, але машына рушае. Да наступнага прыпынку, дзе зноў сюжэт з заднімі дзвярамі паўтараецца... Злажу з аўтобуса і шпару пяшком на чыгуначны прыпынак, па пяці мінутах прыязджае цягнік...

Нядзеля, 13 кастрычніка. Сядаю ў цягнік з Чаромхі ў Беласток. Поезд шпарыць як трэба. Прыпынак Лявіцкія, гадзіна 15.20. Цягнік не можа рушыць — папсаваліся дзверы. Машыніст ганяецца то да дзвярэй, то за свой пульт кіравання. Круціць нейкімі гайкамі, праваднічка інфармуе, што цягнік паедзе са спазненнем. Сапраўды, пасля дзесяці хвілін машыністу ўдаецца рушыць цягнік у напрамку Беластока; на чарговых прыпынках дзверы не псуюцца...

Цяпер такая аўтаматызацыя ў публічным транспарце, што амаль усё кантралюе аўтаматыка. І машына масавай камунікацыі не рушыць з месца, калі дзверы не зачынены. Зачыняюцца тыя дзверы цяпер механічна, не чалавечымі рукамі, як яшчэ было не надта даўно; рукамі цяпер трэба толькі націснуць адпаведную кнопку, каб дзверы ці то зачыніліся, ці то адчыніліся. У беластоцкіх гарадскіх аўтобусах робіць гэта шафёр, у, напрыклад, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF