Ніва № 42 (3571), 20 кастрычніка 2024 г.
Абнаўляецца дарогаАляксандр ВЯРБІЦКІРаспачаўся доўгачаканы рамонт ваяводскай дарогі № 687 паміж Юшкавым Грудом у Міхалоўскай гміне і Навасадамі ў Гайнаўскай. Агульная даўжыня рамантаванай трасы — каля 25 кіламетраў. Будуць таксама выкананы тры новыя адрэзкі дзеля пракладкі дарогі па за забудаванымі мясцовасцямі. Для двух з іх будуць пабудаваны новыя масты: адзін на Нарве, насупраць Багнюкоў, для аб’езду Багнюкоў і Бандароў, другі — на Нараўцы — між Нараўкай і Гарадзіскам, для аб’езду Нараўкі і Свінарояў. Адзін мост, на Баброўцы ў Новым Ляўкове, пабудаваны бадай каля шасцідзесяці гадоў таму, які недастатковы для новых патрабаванняў для ваяводскай дарогі, будзе раскіданы і на ягоным месцы пракладзены новы; ужо побач яго пастаўлены аб’язны масток... Пракладка новых адрэзкаў ужо рушыла. Дамова на рамонт дарогі была падпісана ў чэрвені, а ўжо ў верасні з’явіліся бульдозеры. Пакуль што каля Новага Ляўкова і Заблотчыны; магчыма, што і каля Багнюкоў. Гледзячы з боку Юшкавага Груда новы адрэзак дарогі пойдзе перад згаданымі Багнюкамі на Нарву, каб перасячы яе па новым мосце і злучыцца з дасюлешняй дарогай каля асфальтоўкі на дамбу Семяноўскага вадаёма перад Новай Лукой. Другі новы адрэзак пачнецца ад дарогі на новаляўкоўскія могілкі і пойдзе прама ў напрамку згаданага моста на Баброўцы, абмінаючы дасюлешні зігзаг у Новым Ляўкове. Трэці адрэзак пачнецца зараз за чыгуначным пераездам каля Гарадзіска, з боку Нараўкі, і пойдзе ўздоўж чыгункі ў (...) |