Ніва № 42 (3571), 20 кастрычніка 2024 г.

Мурам за самадурам

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З даведніка «Чалавек і грамадства»: «У Старажытнай Грэцыі дэмагогамі называлі палітычных дзеячаў, якія валодалі выдатнымі аратарскімі здольнасцямі, што рабіла іх папулярнымі ў грамадстве. Зараз паняцці дэмагогія і дэмагог набылі іншы, нават супрацьлеглы сэнс. У побыце дэмагогія стала сімвалам слова балбатня, а ў палітыцы гэты тэрмін ужываецца ў якасці ацэнкі палітычных прамоў, выступленняў, заяў, у якіх няма канструктыўных ідэй і прапаноў, а наўмысна ці несвядома заблытваецца праблема, адцягваючы ўвагу ад складаных надзённых пытанняў. Дэмагогамі называюць і палітыканаў, якія ствараюць папулярнасць і аўтарытэт любымі ганебнымі сродкамі і прыёмамі: ілжывымі і безадказнымі абяцаннямі, перакручваннем фактаў, падманам, маніпуляваннем свядомасцю маладасведчаных людзей і г.д. Дэмагогія — з’ява негатыўная і небяспечная, яна спрыяе ўкараненню ў грамадскую свядомасць памылковых уяўленняў пра сапраўдны стан спраў у грамадстве».

У палітыцы дэмагогі выступаюць найчасцей, бо там найбольш запатрабаванай імі публікі. Калі б толькі ў палітыканаў была публіка — яна паўсюдная. І ўсюды хапае наіўнага народу. У тым ліку і ў нашай найпачцівейшай пад сонцам Беласточчыне. І «Ніва» наша — гэта ж соль зямлі ваколбеластоцкай, з Вялікім горадам Беластокам у цэнтры, да якога цягнулася калісь паўнаводная рака, а зараз цурчыць зусім мелкаводны раўчак народу. І тут ужо маем нагоду для падмены таго цяперашняга раўчака бутафорыяй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF