Ніва № 42 (3571), 20 кастрычніка 2024 г.

„Выбранае” архімандрыта Льва Гарошкі

Сяргей ЧЫГРЫН

У 1978 годзе часопіс „Божым шляхам” [№ 1(149)] быў поўнасцю прысвечаны памяці беларускага святара, рэлігійнага і грамадскага дзеяча, даследчыка гісторыі рэлігіі і царквы на Беларусі, беларускай культуры і літаратуры, архімандрыта Льва Гарошкі (1911-1977). Але больш пра яго згадваецца ў ягонай кнізе „Выбранае”, якая нядаўна пабачыла свет у „Бібліятэчцы Бацькаўшчыны” ў Беластоку.

Кнігу падрыхтавалі руплівыя даследчыкі беларускай эміграцыі Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч. Яна налічвае 636 старонак.

Леў Гарошка столькі зрабіў для Беларусі на эміграцыі, колькі Адам Станкевіч (1892-1949) у Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гады. Свой жыццёвы лёс яны звязалі са служэннем Богу і Бацькаўшчыне. Таму даўно пара ўжо было сабраць спадчыну Льва Гарошкі пад адну вокладку і выдаць асобнай кнігай. Тым больш, што творы Адама Станкевіча ўжо выдадзены асобнымі кнігамі ў Беларусі і ў Літве1. Ды і пра самога Адама Станкевіча напісана некалькі кніг2.

Плённа і творча ўсё жыццё працаваў архімандрыт Леў Гарошка. Беларусы здзіўляліся, калі ён знаходзіў час і сілы пісаць на самыя розныя тэмы. У часопісе „Божым шляхам”, які выдаваўся ў Парыжы і ў Лондане, а таксама ў іншых газетах і часопісах айцец Леў надрукаваў сотні матэрыялаў, найперш гэта былі мастацкія замалёўкі і нарысы на рэлігійна-маральныя і бытавыя тэмы з беларускага жыцця, а таксама гістарычныя артыкулы. Вось спіс яго некаторых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF