Ніва № 42 (3571), 20 кастрычніка 2024 г.

Анастасія з Марыупаля — дзяўчына з пернікамі або Цой па-польску

Міхал ІВАНЮК

Адно з першых пытанняў Анастасіі да прысутных на канцэрце ў Беластоку ў той вечар: хто любіць пернікі? Як падкрэсліла спявачка, варта дзяліцца нават самым маленькім дабром і ўліць у сэрцы кожнага чалавека, які прыйшоў на канцэрт, хоць бы часцінку цяпла і дабра. Яна папрасіла двух смельчакоў з залы раздаць выпечку, якая з’яўляецца гастранамічным сімвалам горада, адкуль яна прыехала на канцэрт. Анастасія Пугачова, ураджэнка ўкраінскага Марыупаля, ужо амаль дзевяць гадоў жыве ў Торуні, дзе знайшла сваё месца ў свеце і выхоўвае дачку. Падчас адной з першых песень, выкананых у той вечар, ёй давялося самой наладжваць гітару і разбірацца з трэкамі інструментаў, якія запісалі музыкі гурта «NAStalgia» на альбоме «Coj po polsku». Публіка пачула іх з прайгравання, таму што, альбом — пакуль праект аднаго чалавека, і музыкі толькі дапамагалі ёй запісваць яго і не адчувалі патрэбы суправаджаць спявачку на сцэне падчас тура. Таму ёй спадарожнічае толькі Віктар Цой, дакладней, два яго друкаваныя вобразы. Пасля выканання песні «Песня без слоў» Анастасія расказала хто такі Віктар Цой, бо, хтосьці мог прыйсці на канцэрт проста з вуліцы і не ведаць легенды савецкага року, які быў больш антысістэмным, чым савецкім. Анастасія ў сваіх версіях песень імкнулася перадаць усё, што хацеў сказаць Цой. Ёй было цяжка спяваць на польскай мове, таму для разнастайнасці сыграла песню ў акустычным рэжыме на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF