Ніва № 42 (3571), 20 кастрычніка 2024 г.
Манастыр св. Мікалая ў Бельску. Выстава і лекцыя Дарафея ФіёнікаМіхал ІВАНЮКУ межах чарговай сустрэчы Культурнага таварыства «Русь» 4 кастрычніка 2024 г. у Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку адбылася лекцыя на тэму манастыра св. Мікалая ў Бельску. Дакладчыкам быў Дарафей Фіёнік. Лекцыю суправаджала выстава, якая на працягу наступнага месяца будзе даступная наведвальнікам Цэнтра праваслаўнай культуры. «Праваслаўная спадчына манастыра св. Мікалая Цудатворца ў Бельску-Падляшскім» — гэта назва выставы з пятнаццаці дошак, прадстаўляючых гісторыю манастыра XIV/XV стагоддзя, калі побач з Бельскім замкам была пабудавана царква св. Мікалая Цудатворца і гэта першая прыблізная дата, якую можна знайсці на дошцы «Летапіс манастыра». А апошняя дата адносіцца да 22 мая 1998 г., калі Захарыем Шаховічам была пабудавана капліца, архітэктура якой адсылае да манастырскай званіцы 1797 г. На дошках прадстаўлены найбольш важныя моманты і падзеі, прысвечаныя гісторыі Бельскага манастыра. На іх мы можам знайсці інфармацыю і графіку — пра царкву св. Мікалая, іконы са Святой Гары Афон, царкву св. Мікалая Цудатворца на планах і паштоўках, пра Мікалая Пянкевіча — першага гісторыка манастыра, пра міжваенны перыяд. У самым пачатку дакладчык падкрэсліў, што пачне лекцыю ў адваротным парадку, чым трэба, таму што з канца і сучаснага перыяду, бо менавіта дзякуючы працы дзясятка-другога чалавек можна гаварыць пра адраджэнне культу св. Мікалая Цудатворца і (...) |